Урачыстая цырымонія адкрыцця Дзён духоўнай культуры Расіі ў Беларусі
14 кастрычніка ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дзён духоўнай культуры Расіі ў Беларусі.
Тут прайшоў канцэрт хору Срэценскага манастыра (мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаны артыст Расіі Нікан Жыла). Днём раней, 13 кастрычніка, хор выступіў і ў Слоніме.
Калектыў з'яўляецца адным з наймацнейшых мужчынскіх хароў нашага часу, захавальнікам спрадвечна рускіх традыцый шматгалосся. У праграме вечара гучалі класічныя харавыя творы, народныя спевы, песні народаў Беларусі і Расіі.