Урачыстае адкрыццё рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы»
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
У зімовы марозны вечар артысты Вялікага тэатра Беларусі сваім цяплом саграваюць сэрцы ўсіх гледачоў.
Казачная феерыя з чароўнай музыкай, цудоўнымі касцюмамі і ўражваючымі танцавальнымі нумарамі ў віртуозным выкананні таленавітых артыстаў і музыкантаў - навагодні падарунак усім прадстаўнікам ганаровага ўзросту ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы".
Навагодняе свята па традыцыі адкрылі Дзядуля Мароз і Снягурка. Павітаць публіку зазірнулі навагоднія чараўнікі - Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч і Міністр працы і сацыяльнай абароны Касцевіч Ірына Анатольеўна.
"Новы год - самае доўгачаканае і чароўнае свята для ўсіх беларусаў". - чараўнік-Міністр культуры.
"Не важна, колькі страў на святочным стале, якія падарункі пад ёлкай, самае галоўнае, – мы побач і абаронены ад усіх нягод і непагадзi надзейнай бранёй любовi і цяпла".
Анатоль Мечыслававіч раскрыў гледачам невялікі сакрэт. Аказваецца "ў глыбіні душы ў кожнага дарослага чалавека спіць маленькае дзіця і пад Новы год яно прачынаецца. Таму мы так рады навагодняй ёлцы і не сумняваемся, што ўсё складзецца добра...
А яшчэ сказаў ён, што “не важна, ці верыце вы ў Дзеда Мароза, галоўнае, што ён верыць у вас! І Дзед Мароз верыць у вас і выканае ўсе самыя запаветныя жаданні, якія вы загадалі ў навагоднюю ноч.
Вы абавязкова будзеце здаровыя, а навокал будуць самыя блізкія і родныя людзі! На дачы саспее багаты ўраджай! Унук паступіць ва ўніверсітэт, а ўнучка выйдзе замуж і парадуе праўнукам! І яшчэ спраўдзіцца мноства дробных пажаданняў, з якіх складаецца велізарнае чалавечае шчасце".
Ужо калі так сказаў сапраўдны чараўнік, то цуды і жаданні сапраўды ўвасобяцца ў жыццё!

Чараўніцтва сцэны Вялікага тэатра і цудоўных мелодый

Самыя незабыўныя эмоцыі ад яркага свята!