Урачыстае адкрыццё выставы "Беларусь вачам мастакоў"
Выставу "Беларусь вачам мастакоў", урачыстае адкрыццё якой адбылося ў Азербайджанскім нацыянальным музеі мастацтваў у г. Баку, падрыхтаваў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з грамадскім аб'яднаннем "Беларускі саюз мастакоў".
"Тая пранікнёная прыгажосць, што захавалі на сваіх палотнах удзельнікі выставы, нікога не пакіне абыякавым і напоўніць сэрцы любоўю да беларускай зямлі".
А.М. Маркевіч
У 35 творах, прадстаўленых на дадзенай выставе, мастакі адлюстравалі розныя куткі Беларусі – лясныя далячыні, сельскія прасторы, гарадскія віды.