adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава адбылася традыцыйная сустрэча Міністра культуры, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Руслана Чарнецкага з прадстаўнікамі СМІ

05.05.2025

Гэтае мерапрыемства прымеркавана да прафесійных свят прадстаўнікоў прэсы - Дзень друку (5 мая) і Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі (7 мая).

У журналістаў, якія прысутнічалі на сустрэчы, была ўнікальная магчымасць у нефармальнай абстаноўцы задаць пытанні Міністру культуры, падвесці вынікі праведзенай работы і намеціць планы на рэалізацыю будучых сумесных праектаў.

Разам з гэтым прадстаўнікі СМІ з рук Міністра культуры атрымалі лісты падзякі за актыўны ўдзел у асвятленні культурнага жыцця Рэспублікі Беларусь.

Таксама дырэктарам каледжа Аляксандрам Шантаровічам для журналістаў была падрыхтавана ўнікальная экскурсія, падчас якой прадстаўнікі прэсы змаглі адчуць, чым жывуць навучэнцы каледжа, зазірнуць у навучальныя класы і студэнцкае кафэ.

arrow
arrow