Цырымонія ўшанавання пераможцаў XVII маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
21 снежня 2023 года ў Жыліцкім Палацы Булгакаў адбылася Цырымонія ўшаноўвання пераможцаў XVII Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў з удзелам першага намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Грамадой Валерыем Іванавічам.
Удзельнікам, дыпламатам і пераможцам гульняў, таксама членам журы, кіраўніку і суправаджаючым дэлегацыі і выкладчыкам, якія выхавалі ўдзельнікаў, былі ўручаны Падзякі Міністра культуры за актыўны ўдзел у Сямнаццатых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў-удзельніц Садружнасці незалежных дзяржаў.
У рамках сустрэчы адбыліся:
канцэрт удзельнікаў дэлегацыі Рэспублікі Беларусь,
цырымонія ўскладання кветак да помніка студэнтам і выкладчыкам Жыліцкага саўгаса-тэхнікума, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны,
экскурсія ў Палац Булгакаў.
Дэльфійскія гульні - гэта спаборніцтвы ў мастацтве высокага ўзроўню майстэрства... Маштабныя, цікавыя, сучасныя.
У бягучым годзе ў іх прынялі ўдзел больш як 600 чалавек з 7 краін Садружнасці. Таленавітыя маладыя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь паспяхова прадэманстравалі нашу краіну. Пацвярджэннем таму паслужылі іх узнагароды - 4 залатыя медалі, 1 сярэбраны медаль, 2 бронзавыя медалі і 2 дыпломы ўдзельнікаў конкурсу.