adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Цырымонія ўшанавання навучэнцаў і студэнтаў

26.06.2024

Цырымонія ўшаноўвання навучэнцаў, студэнтаў - пераможцаў міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі аб'яўляецца адкрытай!

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей цырымоніі звярнуўся Намеснік Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Ігар Віктаравіч Петрышэнка.




Відэа: https://t.me/minkultrb/38560

Сёння ў зале Перамогі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сабраліся прадстаўнікі таленавітай моладзі, гонар і будучыня краіны, маладыя людзі, якія ўжо сваімі адкрыццямі і дасягненнямі праслаўляюць Беларусь.

Заслужаныя ўзнагароды ўручаюць: Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Віктаравіч Петрышэнка, Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч, намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай, дырэктар ДУ "Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі", акадэмік НАН Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Алег Алегавіч Румо, старшыня савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Мікалаеўна Дулава.


Відэа: https://t.me/minkultrb/38565

Музычныя падарункі ўдзельнікам і гасцям цырымоніі дораць Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга" і таленавітая моладзь.




За значныя поспехі ў педагагічнай дзейнасці, выхаванні таленавітай моладзі і высокі прафесіяналізм Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны выкладчыкі вядучых устаноў сферы культуры нашай краіны.

Анатоль Мечыслававіч падзякаваў усім за работу, пажадаў поспехаў на далейшым творчым шляху!

arrow
arrow