Цырымонія развітання з народнай артысткай Беларусі Нінай Сцяпанаўнай Давыдзенка
.jpeg)
.jpeg)
Сёння прайшла цырымонія развітання з народнай артысткай Беларусі Нінай Сцяпанаўнай Давыдзенка, якая памерла на 91-м годзе жыцця ў пятніцу 15 сакавіка.
Ніна Давыдзенка нарадзілася ў 1933 годзе ў Віцебску, ў 1943-м паступіла ў маскоўскае Харэаграфічнае вучылiшча і засталася ў расійскай сталіцы. У 1952 годзе прыехала працаваць у Вялікі тэатр Беларусі.
Артыстка адрознівалася цудоўным уменнем выконваць разнапланавыя ролі – як лірычныя, так і драматычныя. У 1973-м Ніна Сцяпанаўна скончыла кар'еру артысткі, пакінула вялікую сцэну, але не пайшла з Вялікага тэатра Беларусі, а працягвала працаваць педагогам.
Міністр культуры выказаў шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю Ніны Сцяпанаўны, балярыны, валодаючай спалучэннем прыгажосці, высакароднасці і годнасці.
Анатоль Мечыслававіч зачытаў словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, накіраваныя родным і блізкім народнай артысткі:
"Свой лёс яна звязала з нацыянальным харэаграфічным мастацтвам. На славутай сцэне Вялікага тэатра Беларусі артысткай створаны незабыўныя вобразы, якія пакарылі публіку глыбінёй і сілай характару. Яе педагагічная дзейнасць дапамагла некалькім пакаленням артыстаў рэалізаваць свой талент на карысць беларускай культуры. Светлая памяць пра яе ў нашых сэрцах".
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Калектыў Міністэрства культуры выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім, сябрам, калегам, усім прыхільнікам таленту выдатнай балярыны, чый шматгранны талент па праве прызнаны здабыткам беларускай культуры.
З яе імем звязаны загалоўныя ролі, якія яна выконвала на сцэне беларускага тэатра оперы і балета: Адэта-Адылія ў "Лебядзіным возеры", Маша ў "Шчаўкунку", Аўрора ў "Спячай прыгажуні" П. Чайкоўскага, Сальвейг і Доўрская панна у «Пер Гюнце» Э. Грыга, Кітры ў "Дон Кіхоце" Л. Мінкуса, Жызэль і Папялушка ў балетах А. Адана і С. Пракоф'ева.
Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка пакінула пасля сябе найбагатую творчую спадчыну, засталіся яе вучні і добрая, светлая памяць аб ёй.