adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Цырымонія ўручэння самых прэстыжных прэмій нашай краіны - «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва

11.01.2024

9 студзеня 2024 года адбылася цырымонія ўручэння самых прэстыжных прэмій нашай краіны - "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства - Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч.

Нагадаем, што па выніках 2023 года прысуджаны пяць прэмій "За духоўнае адраджэнне" і дзесяць спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.


Значнасць культуры безумоўная!

Мы высока шануем працу тых, хто працуе ў музеях, бібліятэках, у клубах, у канцэртных залах, у тэатрах і на кінастудыі, на літаратурнай і мастацкай ніве.

Служэнне культуры - гэта каласальны ўклад у асвету, ва ўмацаванне духоўных і маральных асноў грамадства, у захаванне і памнажэнне нашай багатай культурнай спадчыны.

Гэта зацвярджэнне высокіх ідэалаў дабра, сяброўства, велікадушнасці і прыгажосці!

Моцны ўнутраны стрыжань, адвага мыслення, здольнасць аддаваць сябе любімай справе без астатку адлюстроўваюцца ў прафесійнай дзейнасці кожнага з лаўрэатаў прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!

Дзякуем вам за высокія дасягненні і шчыра жадаем новых поспехаў!!

Урачысты канцэрт зараджае энергіяй і здзіўляе арыгінальным сцэнічным прачытаннем беларускіх абрадаў і традыцый, майстэрствам выканання харэаграфічных кампазіцый і гармоніяй спалучэння самых розных калектываў!

Гэта маляўнічае шоу - пацвярджэнне высокага ўзроўню айчыннай культуры!

arrow
arrow