adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Цырымонія  ўзнагароджання IV  Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" прайшла ў Мінску

28.11.2016

Статуэтка ў намінацыі «Лепшы спектакль тэатра драмы» дасталася «Чайцы» Купалаўскага тэатра. У намінацыях «Лепшая жаночая роля ў спектаклі тэатра драмы» і «Лепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы» перамога дасталася Марыне Дзянісавай за ролю ў спектаклі «Ілюзіі» (Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Беларусі) і Івану Труса за працу ў пастаноўцы «Крейцерова соната» (Магілёўскі абласны драматычны тэатр).

Лепшай пастаноўкай паводле твора беларускага аўтара стаў «Пясняр» Дранько-Майсюка ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага.

Перамогу ў намінацыі «Лепшы оперны спектакль» атрымала опера Мікалая Рымскага-Корсакава «Царская нявеста» Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Заслужанаму артысту Беларусі Станіславу Трыфанаву за исполенение ролі ў гэтым спектаклі прысуджана ўзнагарода ў намінацыі «Лепшая мужчынская роля ў спектаклі оперы». А роля Кармэн у аднайменнай оперы прынесла перамогу заслужанай артыстцы Беларусі Аксане Волкавай у намінацыі «Лепшая жаночая роля ў спектаклі оперы».

«Лепшы спектакль балета» - «Маленькі прынц» Яўгена Глебава Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Артыст тэатра Канстанцін Геронік за выкананне партыі Маленькага прынца прызнаны пераможцам у намінацыі «Лепшая мужчынская роля ў спектаклі балета". А Людміла Хітрова, за выкананне ролі Лауренс ў балеце «Лауренс» Вялікага тэатра, - уладальніца статуэткі ў намінацыі «Лепшая жаночая роля ў спектаклі балета". Прыз «Натхненне» ад Беларускага саюза тэатральных дзеячаў атрымаў першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Рылатка.

Лепшым спектаклем музычнага тэатра стала пастаноўка «Мая выдатная лэдзі» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Лідзія Кузьміцкая за выкананне ролі Соф'і ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра «Вяселле ў Малінаўцы» ўдастоена ўзнагароды ў намінацыі «Лепшая жаночая роля ў спектаклі музычнага тэатра». А Віктар Циркунович за выкананне ролі ў спектаклі «Мая выдатная лэдзі» стаў першым у намінацыі «Лепшая мужчынская роля ў спектаклі музычнага тэатра».

Лепшым спектаклем для дзяцей і юнацтва названы «Самы маленькі самалёт на свеце» Магілёўскага абласнога тэатра лялек. Актрыса Таццяна Дзенісенка за ролю ў гэтым спектаклі атрымала статуэтку ў намінацыі «Лепшая жаночая роля ў спектаклі для дзяцей і юнацтва». А Сяргей Толкач з Беларускага тэатра "Лялька" стаў уладальнікам узнагароды ў намінацыі «Лепшая мужчынская роля ў спектаклі для дзяцей і юнацтва» за ролю ў спектаклі «Горад блазна Піка».

Лепшым спектаклем тэатра лялек прафесійнае журы назвала працу Брэсцкага тэатра лялек «Фро». Актрыса Аксана Шевелева за ролю ў гэтым спектаклі ўдастоена ўзнагароды ў намінацыі «Лепшая жаночая роля ў спектаклі тэатра лялек». А Мікалай Сцешыцы, акцёр Магілёўскага абласнога тэатра лялек, за ролю ў спектаклі «На дне» стаў першым у намінацыі «Лепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра лялек».

Старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў - Драматург Аляксей Дудараў - атрымаў узнагароду за ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва. А «мецэнат года» названы старшыня «Беларусбанка» Сяргей Пісарык.

arrow
arrow