У Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылося ўрачыстае ўшанаванне народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава з нагоды яго 70-годдзя
Міністр культуры Анатолій Маркевіч прывітаў юбіляра і зачытаў віншаванне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
– Ваш уклад у захаванне і развіццё традыцый беларускага акадэмічнага мастацтва – узор найвышэйшага служэння нацыянальнай культуры, а віртуознае выканальніцкае майстэрства прынесла заслужаную шчырую любоў публікі.
Вы паспяхова перадаяце свой багаты досвед таленавітай моладзі, выхоўваеце новыя пакаленні майстроў сцэны, якія з'яўляюцца асновай вядомых творчых калектываў і годна прадстаўляюць беларускае мастацтва ў свеце.