adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У Брэсце стартаваў юбілейны ХХХ фестываль «Белая вежа»

11.09.2026
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў шчыра павіншаваў удзельнікаў, арганізатараў і гасцей тэатральнага форуму з яго адкрыццём і зачытаў прывітальны адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

«За час існавання форум стаў значнай падзеяй культурнага жыцця Беларусі і месцам сустрэчы таленавітых майстроў сцэны з розных краін свету», — гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: яркія тэатральныя працы і арыгінальныя рэжысёрскія рашэнні штогод адкрываюць бязмежныя магчымасці для творчага дыялогу, даруюць незабыўныя ўражанні і дапамагаюць па-новаму адчуць вялікую сілу мастацтва. «Упэўнены, што юбілейная "Белая вежа" знойдзе шырокі водгук у сэрцах гледачоў, напоўніць залы шчырымі эмоцыямі і заслужанымі апладысментамі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам, арганізатарам і гасцям тэатральнага фестывалю моцнага здароўя, поспехаў, натхнення і ўдзячнай публікі.
arrow
arrow