У Маладзёжным тэатры эстрады адбыўся канцэрт індыйскага фальклорнага ансамбля танца "Kalbeliya Dance Group"
30 жніўня 2016 года ў Маладзёжным тэатры эстрады адбыўся канцэрт індыйскага фальклорнага ансамбля танца “Kalbeliya Dance Group”. Канцэрт ініцыяваны Пасольствам Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь і праводзіўся пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у рамках Праграмы супрацоўніцтва паміж Урадамі Беларусі і Індыі ў галіне культуры, мастацтваў і адукацыі на 2014-2016 гады.
У зале знаходзіліся прадстаўнікі Пасольстваў, акрэдытаваных у нашай краіне, а таксама шматлікія аматары індыйскай культуры.
Прысутных прывіталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Саксена Панкадж і намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васілій Мечаслававіч Чэрнік.
Калектыў, які ўключаны ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, прадставіў арыгінальныя танцы, музыку і мелодыі штата Раджастан.
Сёння, 31 жніўня, калектыў выступае ў Культурнай сталіцы 2016 года - горадзе Маладзечна.
Канцэртамі ў Беларусі завершыцца гастрольны тур ансамбля па краінах Еўропы.
Сустрэча з гэтым самабытным калектывам пакінула яркія і незабыўныя ўражанні.
Фота: студыя тэхнічнай фатаграфіі і відэаздымкі pstudio.by