У Маскве адбылася сустрэча намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Шарамецьева С.І. з намеснікам Міністра культуры Расійскай Федэрацыі Манілавай А.Ю.
17 снежня 2019 г. у Маскве адбылася сустрэча намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Шарамецьева С.І. з намеснікам Міністра культуры Расійскай Федэрацыі Манілавай А.Ю.
Бакамі выказана меркаванне аб зацікаўленасці ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і адсутнасці праблемных пытанняў у яго рэалізацыі.
У рамках абмеркавання развіцця беларуска-расійскай інтэграцыі ў сферы культуры разгледжаны ключавыя праекты 2019 года, самымі яркімі з якіх безумоўна стануць мерапрыемствы ў г.Брэсце ў рамках міждзяржаўнай праграмы "Культурныя сталіцы Садружнасці» у 2019 годзе, святкаванне тысячагоддзя г.Брэст, Дні расійскай духоўнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь.