adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У Міністэрстве культуры 22 мая 2019 г. у рамках павышэння кваліфікацыі па адукацыйнай праграме "Актуальныя пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны" адбудуцца практычныя заняткі і круглы стол для кіруючых работнікаў і спецыялістаў сферы культуры

21.05.2019

Правядзенне вучобы па пытаннях забеспячэння аховы гісторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца Міністэрствам культуры сумесна з Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў".

Міністэрствам культуры надаецца асаблівая ўвага пытанням павышэння кваліфікацыі кадраў. У сферы падрыхтоўкі кампетэнтных спецыялістаў ступень «павышэнне кваліфікацыі» з'яўляецца адным з найважнейшых фактараў забеспячэння захавання гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікамі ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры для слухачоў будуць асветлены наступныя пытанні: заканадаўчыя асновы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, практычныя пытанні ўліку і захавання гісторыка-культурных каштоўнасцяў, выканання рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях.

У занятках возьмуць удзел спецыялісты з 25 гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў.

arrow
arrow