adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «У пошуках згубленага. Вяртанне»

30.09.2026
У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «У пошуках згубленага. Вяртанне», падрыхтаванай на аснове матэрыялаў з асабістай калекцыі вядомага беларускага гісторыка і даследчыка Уладзіміра Аляксеевіча Ліхадзедава.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Марат Сяргеевіч Маркаў, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Сцяпанавіч Каранік, Уладыка Веніямін, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Марат Сяргеевіч Маркаў у сваім выступленні падкрэсліў велізарную каштоўнасць, унікальнасць і значнасць для нашай краіны прадстаўленага на выставе збору страчаных падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў іншыя перыяды і вернутых у Рэспубліку Беларусь гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Кіраўнік ведамства заклікаў беларусаў прыняць удзел у будаўніцтве Нацыянальнага музея і падзяліцца артэфактамі, якія маюць гістарычную каштоўнасць, каб іх змагло ўбачыць шмат людзей.

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Сцяпанавіч Каранік уручыў Міністру культуры Рэспублікі Беларусь Марату Сяргеевічу Маркаву сертыфікат, які пасведчвае перадачу ў дар Нацыянальнаму музею Беларусі Сцяга Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўзору 1939 года — сімвала стойкасці і адзінства беларускага народа.

Бесценны рарытэт быў выяўлены ў ходзе рэалізацыі праекта «Бацькаўшчына — у пошуках згубленага. Вяртанне» яго аўтарам — гісторыкам, даследчыкам, лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзімірам Аляксеевічам Ліхадзедавым.




arrow
arrow