Міністр даў даручэнне да 20 снежня прадставіць план работы міністэрства і ўпраўленняў культуры на наступны год, а таксама падвесці вынікі выканання дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” за 2016–2020 гады не пазней за люты 2021 года. У найбліжэйшы час таксама мусіць быць завершана ўзгадненне праекта дзяржпраграмы “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады.
Асаблівая ўвага была нададзена актуальным пытанням арганізацыі мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Новага года. Традыцыйнае навагодняе прадстаўленне для дзяцей адбудзецца напрыканцы снежня ў сталічным Палацы Рэспублікі.
Таксама былі закрануты найбольш надзённыя пытанні удасканалення нарматыўна-прававой базы, у прыватнасці – унясення змяненняў у Кодэкс аб культуры. Былі разгледжаны галоўныя накірункі арганізацыі мерапрыемстваў у сферы бібліятэчнай і музейнай справы і аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Была звёрнута ўвага і на заўжды актуальнае пытанне закупкі і рамонту музычных інструментаў для ўстаноў адукацыі і культуры.
Анатолій Маркевіч абазначыў і шэраг пазіцый, праца па якіх мусіць быць удасканалена. Так, міністр падкрэсліў, што бюджэтныя рэсурсы, выдзеленыя дзяржавай на тыя ці іншыя накірункі дзейнасці, павінны абавязкова засвойвацца ў поўным памеры. Неабходна завершыць працу над кваліфікацыйным даведнікам і тыповымі штатамі для арганізацый культуры.
Больш падрабязны агляд пытанняў, разгледжаных на нарадзе, будзе прадстаўлены ў новым нумары газеты “Культура”.