У сталічным Тэатры эстрады вызначылі ўдзельнікаў конкурсу «Славянскі базар ў Віцебску»
За чвэрць стагоддзя спаборніцтва арбітры ўпершыню галасавалі адкрыта. Старшыня журы ад права выбару адмовіўся. Пад авацыі залы. Так Міхаіл Фінберг развеяў чуткі аб лабіраванні інтарэсаў пераможцы адбору - саліста аркестра, якім кіруе дырыжор. За пуцёўку на музычны "Віцебск" змагаліся дзесяць выканаўцаў.
Сілу свайго голасу 18 сакавіка праверылі і юныя «зорачкі». На 15-м дзіцячым конкурсе "Віцебск" краіну прадставіць 12-гадовая Марыя Магильная. Да гэтага часу выхаванка вакальнай студыі ў Магілёве галоўным дасягненнем лічыла ўдзел у фінале нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне».