adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У тэатры імя Я.Купалы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры

19.10.2018

Лепшыя прадстаўнікі галіны атрымалі ўзнагароды з рук намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В.Петрашэнкі, Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Ю.П.Бондара, старшыні ЦК Беларускага  прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Філімонавай Т.В. і намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сідарэнка Р.C.

Выступаючы з віншаваннем на ўрачыстасці, прысвечаным Дню работнікаў культуры, Міністр культуры Юрый Бондар адзначыў, што ў Беларусі развіццю культуры  надаецца пільная ўвага. Павялічваюцца і пазабюджэтныя даходы, экспарт паслуг. У Мінкультуры прагназуюць, што па выніках года аб'ём экспарту паслуг перавысіць $ 5 млн. Гэта амаль на 6% больш у параўнанні з 2017-м, адзначыў Юрый Бондар. Ён нагадаў, што па даручэнні Прэзідэнта ў краіне адрадзілі вытворчасць музычных інструментаў, у тым ліку піяніна "Беларусь". Прэзентацыя для кіраўніка дзяржавы адбылася ў верасні. Прысутныя на ёй эксперты прызналі, што інструменты маюць цудоўныя акустычныя, эксплуатацыйныя і музычныя характарыстыкі.

Падчас урачыстага мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне лепшых прадстаўнікоў галіны. Граматы і падарункі яны атрымалі з рук намесніка прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнкі, які таксама зачытаў на цырымоніі віншаванне Прэзідэнта работнікам культуры ў сувязі з прафесійным святам.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства быў паказаны спектакль «Талерантнасць» у пастаноўцы Мікалая Пінігіна.

arrow
arrow