Удзельнікі выязнога семінара Савета Рэспублікі прынялі выніковую рэзалюцыю
25 студзеня 2023 г. на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай прайшоў выязны семінар «Рэспубліка Беларусь: ад вытокаў да сучаснасці (гістарычны шлях дзяржаўнага будаўніцтва)».
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў інфармацыі, культуры, адукацыі, спорту і турызму, устаноў адукацыі, грамадскіх аб'яднанняў і сродкаў масавай інфармацыі, іншых дзяржаўных арганізацый.
Па выніках семінара прынята выніковая рэзалюцыя, у якой падкрэсліваецца значнасць:
- далейшага развіцця дзяржаўнай ідэалогіі і прававога выхавання ў мэтах фарміравання ў насельніцтва дакладнага ўяўлення аб канцэпцыі нацыянальнай дзяржаўнасці
- фундаментальных, неад'емных прававых і ідэалагічных прынцыпаў, на якіх грунтуецца тысячагадовая гісторыя беларускай дзяржаўнасці (зацвярджэнне ў беларускім грамадстве сацыяльнай роўнасці і сацыяльнай справядлівасці; рух грамадства да моцнай прававой дзяржавы;
-
фарміраванне прамога народаўладдзя і самакіравальных структур грамадзянскай супольнасці;
- паступальнае развіццё навукі і адукацыі як асноў прагрэсу грамадства і дзяржавы;
- палітычная пераемнасць, негвалтоўнасць і паступальнасць у сацыяльным развіцці;
- стварэння ў грамадстве атмасферы сацыяльнай і маральнай нецярпімасці ў адносінах да фальсіфікатараў гісторыі, асоб, якія прыніжаюць перамогі і дасягненні Беларусі і імкнуцца іх зняславіць, а таксама да асоб, якія распаўсюджваюць нацыяналістычную ідэалогію перавагі беларускай нацыі ў адносінах да іншых народаў;
- духоўнай і выхаваўчай працы святароў Беларусі для выхавання патрыятызму, захавання пераемнасці спрадвечных традыцый, умацавання нацыянальнага адзінства і міжканфесійнай згоды на беларускай зямлі;
- фарміравання ў грамадстве прававой і гістарычнай культуры, паважлівых адносін да гістарычнага мінулага, навыкаў адэкватнай ацэнкі грамадска-палітычных падзей у дзяржаве і свеце.
Поўны тэкст Рэзалюцыі апублікаваны на афіцыйным сайце Савета Рэспублікі: http://www.sovrep.gov.by/ru/interview-ru/view/rezoljutsija-vyezdnogo-seminara-na-temu-respublika-belarus-ot-istokov-do-sovremennosti-istoricheskij-put-1635/