Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны дзеячы культуры і мастацтва Беларусі
За значныя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва медалем Францыска Скарыны узнагароджаны мастацкі кіраўнік заслужанага аматарскага імя Валерыя Абеля ДУ “Палац культуры “Касцюкоўка” Таццяна Валер’яўна Абель, артыст прадзюсарскага цэнтра “Пудоўкін” Алехно Руслан Федаравіч, артыст балета Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі Глазко Аляксандр Аляксандравіч.
Ганаровае званне “Народны артыст Беларусі” атрымала Белахвосцік Зоя Валенцінаўна – вядучы майстр сцэны Націянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Ганаровае званне “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь” прысвоена артыстам Іскуі Абялян, Валеріі Арланавай, Паўлу Беляўскаму, Ігару Дзянісаву, Людміле Станевіч.
Дацэнту кафедры інтэр’ера і абсталявання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Віктару Кірылавічу Барабанцаву прысвоена званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.