Урачыстая цырымонія адкрыцця часовай музейнай экспазіцыі адбылася ў Косаўскім палацы ў Івацэвіцкім раёне
Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы Міністэрства культуры Васіля Чэрніка, палац Пуслоўскіх мае вялікі турыстычны патэнцыял: побач знаходзяцца музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі і палацава-паркавы комплекс Сапегаў у Ружанах. З адкрыццём часовай музейнай экспазіцыі колькасць жадаючых паехаць у Івацэвіцкі раён, каб пабываць у замку XIX стагоддзя, павінна павялічыцца ў разы. "Трэба разгледзець магчымасць дапоўніць часовую экспазіцыю нейкімі артэфактамі з музейнага фонду Беларусі. Міністэрства культуры звернецца да замкавых комплексаў у Міры і Нясвіжы, а таксама да вядучых музеяў з просьбай перадаць сюды на захоўванне некаторыя прадметы, прычым характэрныя для замкаў. Упэўнены, яны ўпрыгожаць інтэр'еры Косаўскага палаца", - адзначыў Васіль Чэрнік. Рэстаўрацыя палаца Пуслоўскіх пачалася ў 2008 годзе, з таго часу з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў было накіравана больш за Br4 млн. Спецыялісты правялі вялікі аб'ём работ, яны аднаўлялі неагатычны палац літаральна з руін.
"Трэба было практычна ручным спосабам усё рабіць, немагчыма было прымяніць тэхніку. Сёння відаць толькі малы вынік: рэстаўрацыйныя работы выкананы прыкладна на чвэрць. Наступны этап - работа над інтэр'ерамі, інжынернымі сеткамі. Паралельна будзе весціся добраўпарадкаванне парку", - расказаў навуковы кіраўнік праекта па рэстаўрацыі Косаўскага палацава-паркавага ансамбля Улазімір Казакоў.