adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Ўрачыстая цырымонія адкрыцця мастацкай выставы Рэспубліканскага конкурсу «Трыенале маладых мастакоў»

13.08.2019

14 жніўня а 17-й гадзіне ў Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця мастацкай выставы Рэспубліканскага конкурсу «Трыенале маладых мастакоў», які ўпершыню праходзіў у Беларусі ў 2019 г.

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.

Мэта конкурсу – шырокая папулярызацыя мастацкіх дасягненняў маладых беларускіх аўтараў і заахвочванне іх дзейнасці. У праекце прынялі ўдзел аўтары твораў выяўленчага мастацтва ва ўсіх відах, жанрах і мастацкіх тэхніках, выпускнікі, студэнты і навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Конкурс праводзіўся па намінацыях «Скульптура», «Жывапіс», «Графіка», «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Навацыя (арт-праект, інсталяцыя)», «Мастацтвазнаўства і мастацкая крытыка», «Куратарскі праект у сферы выяўленчага мастацтва».

Экспазіцыю выставы складуць лепшыя творы, адзначаныя адборачнай камісіяй, а ў рамках працы экспазіцыі журы вызначыць лаўрэатаў у кожнай намінацыі. Наведвальнікі выставы таксама змогуць аддаць свае галасы за ўпадабаную працу і вызначыць лаўрэатаў у намінацыі «Глядацкая сімпатыя».

Кантактныя тэлефоны:
+375 29 853-75-98 (Сапоцька Павел Міхайлавіч, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Дырэкцыі конкурсу);
+375 29 159-78-21 (Аўчыннікава Дар'я Максімаўна, загадчыца інфармацыйна-выставачнага аддзела).

Выстава будзе працаваць да 25 жніўня.

arrow
arrow