adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Усім работнікам сферы культуры Рэспублікі Беларусь! Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

30.12.2016
Засталося зусім мала часу, і гэты год стане часткай гісторыі. Для нас гэта быў год асаблівы, бо ён праходзіў пад знакам Года культуры.
Год быў вельмі насычаным на значныя для нас падзеі. У заканадаўчай сферы прыняты асноўны для галіны дакумент - Кодэкс аб культуры. Праведзена вялікая праца па захаванні культурнай спадчыны. Актыўна развівалася міжнароднае супрацоўніцтва, новае дыханне атрымаў  фестывальны рух у краіне. А галоўнае – знікла  штодзённасць з паняцця культуры. Яна выступіла  камертонам, па якім раўнялася не толькі мастацтва, але і ўсе сферы чалавечай дзейнасці ў нашым грамадстве.

З надыходам Новага года, а ў Беларусі ён аб'яўлены Годам навукі, я б хацеў, каб Год культуры нефармальна працягваўся і надалей.
З велізарнай удзячнасцю за вашу працу сардэчна віншую вас з Новым годам і Калядамі! Няхай 2017-ы будзе для ўсіх нас годам дабрабыту, годам далейшага развіцця.

Шчыра жадаю кожнаму з вас толькі прыемных і радасных падзей у новым годзе! Няхай у кожны дом, у кожную сям'ю Новы год прынясе любоў і шчасце, поспех і стабільнасць.

Моцнага вам здароўя,  творчага натхнення і выканання самых запаветных жаданняў!

Міністр культуры
Рэспублікі Беларусь                                             Б.У.Святлоў

arrow
arrow