adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Паважаныя работнікі сферы культуры!

08.10.2023

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам - Днём работнікаў культуры.

Адказная місія, якую годна выконвае кожны работнік галіны - захаванне і памнажэнне культурнай спадчыны, перададзенай нам папярэднімі пакаленнямі, умацаванне нацыянальнай культурнай прасторы, патрыятычнае і эстэтычнае выхаванне моладзі, - набывае асаблівае значэнне ў Год міру і стварэння. Работнікі культуры стаяць у авангардзе барацьбы за розумы і душы нашых грамадзян, накіроўваюць усе намаганні на выхаванне моцнай асобы з высокімі маральнымі якасцямі і моцнымі каштоўнаснымі арыенцірамі.

Праводзiмыя стараннямі тысяч захопленых, творчых і ініцыятыўных спецыялістаў мерапрыемствы, ад невялікіх сельскіх свят да маштабных міжнародных фестываляў, - візітная картка Беларусі, паказчык міралюбнасці, адкрытасці, імкнення да стварэння. І ўсе гэтыя дасягненні сталі магчымыя толькі дзякуючы вашай нястомнай і такой неабходнай людзям працы.

Выказваю асаблівую падзяку ўсім, хто вядзе актыўную культурна-асветніцкую дзейнасць, кожны дзень нясе людзям часціцы дабра і святла, вучыць ствараць, разумець і шанаваць прыгожае.

Жадаю ўсім работнікам культуры заваявання новых прафесійных вяршыняў, невычэрпнага натхнення, моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь

Раман Аляксандравіч Галоўчанка


arrow
arrow