У Баранавічах прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
23 мая ў Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы адбылося выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па пытанні рэалізацыі Дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сферы культуры.
У пачатку візіту ў горад Баранавічы адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да манумента "Вызваленне".
.jpg)
.jpg)
Перад пасяджэннем калегіі дырэктар Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа Святлана Юрлевіч правяла экскурсію па ўстанове адукацыі.
.jpg)
.jpg)
На самой калегі абмяркоўвалася пытанне ажыццяўлення Дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сферы культуры, у тым ліку, на прыкладзе Брэсцкага рэгіёну, пытанне падрыхтоўкі кадраў для сферы культуры і меры, якія праводзяцца для замацавання маладых спецыялістаў, ідэалагічная і выхаваўчая работа з моладдзю.
.jpg)
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі.
"Маладыя грамадзяне павінны быць не проста іншымі назіральнікамі, але і павінны быць уцягнуты ў працэс пабудовы моцнай і незалежнай дзяржавы", - падкрэсліў Руслан Іосіфавіч у сваёй прамове.
З асноўным дакладам па тэме калегіі выступіла начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Марына Юркевіч.
Яна адзначыла, што цяпер больш за 8 тысяч (а гэта 12% ад агульнай колькасці) работнікаў сферы культуры - гэта работнікі ва ўзросце да 31 года. Апроч гэтага, у Рэспубліцы Беларусь аказваецца не толькі маральная, але і матэрыяльная падтрымка таленавітай моладзі. Аднак існуюць і праблемныя пытанні, якія заслугоўваюць асаблiвай увагі. Напрыклад, гэта пытанні падрыхтоўкі кадраў і замацавання маладых спецыялістаў на працоўных месцах. Таксама ёсць неабходнасць надаваць больш увагі ідэалагічнаму выхаванню моладзі.
Начальнік упраўлення культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Панасюк у сваім выступленні на тэму "Аб рэалізацыі Дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сферы культуры Брэсцкага рэгіёну" падкрэсліў, што ў рэгіёне існуе цэлая сістэма мерапрыемстваў, накіраваная на адаптацыю моладзі на працоўных месцах і іх патрыятычнае выхаванне - гэта сустрэчы з рознымі спікерамі, патрыятычныя акцыі і шмат якія іншыя.
У дакладзе на тэму "Аб падрыхтоўцы кадраў для сферы культуры" дырэктар установы адукацыі "Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў" Сяргей Ракоўскі адзначыў высокі прафесійны ўзровень педагагічных работнікаў установы адукацыі. Таксама ён падкрэсліў, што цяпер вядзецца актыўная дзейнасць па пошуку арганізацый-заказчыкаў кадраў для выпускнікоў каледжа, актыўная прафарыентацыйная работа і актыўная работа па папулярызацыі каледжа ў сацыяльных сетках.
Начальнік упраўлення культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Жыгун у дакладзе "Аб праводзімай ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ў рэгіёне" расказаў, што ў вобласці праводзіцца цэлы шэраг розных праектаў і акцый, у тым ліку і міжнародных, накіраваных на патрыятычнае выхаванне моладзі. Таксама ў рэгіёне ідзе будоўля знакавага аб'екта — Музея Славы Магілёўшчыны, у якім будзе сабрана інфармацыя не толькі пра Вялікую Айчынную вайну, але і пра даваеннае і пасляваеннае жыццё рэгіёну, сучасныя дасягненні з выкарыстаннем самых сучасных тэхналогій.
Дырэктар Жыліцкага гістарычнага комплексу-музея Уладзіслаў Кулакевіч у сваім выступленні "Аб прымаемых мерах па замацаванні маладых спецыялістаў у сельскай мясцовасці" больш падрабязна расказаў аб праводзімай рабоце па падборы кадраў у арганізацыі. Ён адзначыў, што дзейсным спосабам уцягвання моладзі ў калектыў з'яўляецца правядзенне розных мерапрыемстваў і дыялогавых пляцовак, у тым ліку выязных. Таксама важна надаваць увагу рабоце з моладдзю сумесна з прафсаюзным камітэтам.
У рабоце калегіі таксама прыняў удзел Старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Міхаіл Партной. Ён акцэнтаваў увагу на абароне правоў працоўных, паляпшэнні ўмоў іх працы, а таксама на павышэнні заработнай платы работнікаў культуры ў цэлым і моладзі, у прыватнасці. Ён падкрэсліў, што ў дзеючым Тарыфным пагадненні паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і галіновым прафсаюзам, замацавана норма аб устанаўленні наймальнікамі надбаўкі па кантракту не менш як 50 працэнтаў.