adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У Беларусі 15 мая адзначаецца Дзень сям'і

15.05.2022

У Беларусі 15 мая адзначаецца Дзень сям'і. Гэты дзень закліканы прыцягнуць увагу да сям'і як найважнейшага сацыяльнага інстытута. Да свята прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў, якія праходзяць па ўсёй краіне.

Так, напрыклад, ва ўстановах культуры арганізаваны тэматычныя канцэрты, святы, агляды-конкурсы сямейнай творчасці. У музеях праводзяцца бясплатныя экскурсіі для шматдзетных сем'яў, выставы творчых работ «Мой радавод», «Лёс сям'і ў гісторыі краіны».

Падтрымка сем'яў з дзецьмі - адзін з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай палітыкі рэспублікі. Выбудавана сістэма дзяржаўных дапамог. Беларусь з'яўляецца адной з нямногіх краін, дзе можна знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да спаўнення яму 3 гадоў і атрымліваць за ўвесь гэты перыяд дзяржаўную дапамогу ў поўным памеры незалежна ад афармлення дзіцяці ў дашкольную ўстанову адукацыі. Падрабязна прачытаць аб падтрымцы сем'яў у нас у краіне можна на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 2019 года, у краіне налічвалася звыш 2 612 тыс. сем'яў, з іх больш за 1 143 тыс. сем'яў з дзецьмі да 18 гадоў. З агульнай колькасці сем'яў з дзецьмі 57,3 працэнта (654,4 тыс.) з адным дзіцём, 33,5 працэнта (382,8 тыс.) - з двума дзецьмі, 9,2 працэнта (105,7 тыс.) з трыма і больш дзецьмі.

За перыяд 2009-2019 гадоў доля хатніх гаспадарак з трыма і больш дзецьмі ўзрасла з 5,2 да 9,2%, з двума дзецьмі - з 28,3 да 33,5%.

arrow
arrow