adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У Беларусі пройдзе Міжнародны навукова-практычны семінар «Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў»

03.08.2022

15-17 лістапада ў Мінску будзе праходзіць Міжнародны навукова-практычны семінар «Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў».

Да ўдзелу запрашаюцца вучоныя і эксперты ў галіне аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны дзяржаў-удзельніц СНД. Да пачатку правядзення міжнароднага семінара запланавана выданне зборніка навуковых артыкулаў.

Для ўключэння ў праграму міжнароднага семінара неабходна да 30 верасня накіраваць заяўку і тэкст даклада на электронны адрас Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў: heritage.bel@gmail.com. Тэлефоны для даведак: +375 17 368 59 38, +375 17 368 85 57, +375 17 378 77 63.

Арганізатарам семінара выступае Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД.

Інфармацыйны ліст

На фота: абрад «Юр'еўскі карагод» у в. Пагост Жыткавіцкага раёна, уключаны ў Спіс сусветнай нематэрыльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

arrow
arrow