У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшло пасяджэнне Каардынацыйнага савета
У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшло пасяджэнне Каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага кіравання і Беларускай праваслаўнай царквой на тэму «Аб ходзе выканання Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой».
.jpeg)
Значнае служэнне мастацтва чалавеку... Яно больш гаворыць, чым словы... - Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
У прывітальнай прамове на пасяджэнні Каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага кіравання і Беларускай Праваслаўнай Царквой Міністр культуры адзначыў: «На шляху адраджэння духоўнасці грамадства, духоўная асвета - гэта задача першараднай важнасці не толькі для Праваслаўнай Царквы, але і для сферы культуры». Ён нагадаў прысутным аб сумесных культурных мерапрыемствах і ўзаемадзеянні ў рамках правядзення рэстаўрацыйных і рамонтных работ. Анатоль Мечыслававіч выказаў перакананасць у тым, што сумеснымі намаганнямі пры цесным узаемадзеянні магчыма стварэнне мноства творчых праектаў, роўна як і магчыма рэалізацыя тых добрых спраў, якія сёння зародзяцца ў ходзе правядзення пасяджэння.
З дакладам аб асноўных напрамках супрацоўніцтва выступіла Ірына Уладзіміраўна Карповіч - начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Таксама свае даклады зачыталі:
- старшыня Савета Мінскай епархіі БПЦ па культуры; дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожны
- генеральны дырэктар Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі Мікіта Аляксандр Іванавіч
- старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па царкоўным мастацтве, архітэктуры і рэстаўрацыі; настаяцель рэлігійнай абшчыны «Прыход храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых радасць» у г. Мінску Мінскай епархіі БПЦ протаіерэй Ігар Карасцялёў
- дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Конанава Ганна Уладзіміраўна