У Вялікім тэатры Беларусі адбыўся сход працоўнага калектыву, прысвечаны адкрыццю юбілейнага, 90-га тэатральнага сезону
2 верасня ў Вялікім тэатры Беларусі адбыўся штогадовы сход працоўнага калектыву, прысвечаны адкрыццю юбілейнага, 90-га тэатральнага сезона. На сходзе прысутнічаў Першы намеснік Міністра культуры Валерый Грамада.
«Хачу сказаць словы падзякі за ваш пастаянны творчы пошук, за цёплыя эмоцыі, якія вы дорыце свайму гледачу. Жадаю ў новым тэатральным сезоне яркіх пастановак, прэм'ер, творчага натхнення, бурных апладысментаў. Шчасця, міру, стабільнасці, здароўя вам і вашым блізкім. Дзякуй за шчырае служэнне гэтай сцэне, гэтаму тэатру...», - адзначыў Валерый Іванавіч.
За высокі прафесіяналізм, выдатныя творчыя дасягненні, шматгадовую плённую працу супрацоўнікі тэатра былі ўдастоены ўзнагарод Міністэрства культуры.