У Доме літаратара прайшла цырымонія развітання з дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, заслужаным работнікам культуры Рэспублікі Беларусь Эдуардам Герасімовічам
Развітацца з Эдуардам Іванавічам прыйшоў калектыў тэатра, прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, народныя і заслужаныя артысты, а таксама родныя і блізкія дзеяча культуры.
Спачуванні выказаў Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі.
Эдуард Герасімавіч нязменна кіраваў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя М. Горкага больш за 40 гадоў. За гэты час Эдуард Іванавіч стаў адным з вядучых спецыялістаў у галіне тэатральнага мастацтва, пад яго кіраўніцтвам установа стала адным з вядучых творчых калектываў Беларусі. Ён здолеў пабудаваць тэатр, у якім галоўнае — творчыя адносіны і таленавітыя людзі, здольныя жыць па законах мастацтва.