adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У канцэртнай зале "Віцебск" адбыўся круглы стол на тэму "Захаванне гістарычнай памяці ў рамках дыялогу культур краін ЕАЭС"

11.07.2025

Мерапрыемства прайшло ў рамках XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

У круглым стале прынялі ўдзел Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі, начальнік упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Падгурскі, генеральны дырэктар ДУ "ЦК "Віцебск", дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі, таксама прадстаўнік Міністэрства культуры, інфармацыі і маладзёжнай палітыкі Кыргызскай Рэспублікі, кіраўнікі ўстаноў культуры Беларусі, Расіі і Кыргызстана.

У сваім дакладзе Міністр культуры падкрэсліў, што памяць аб Вялікай Айчыннай вайне для народаў Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана і Кыргызстана непарушная і святая. Наш агульны абавязак - памятаць і перадаваць памяць аб гэтым подзвігу ад пакалення да пакалення.

arrow
arrow