adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У мемарыяльным комплексе «Шунеўка» Міністэрствам культуры закладзеныя тры бярозавыя алеі

30.04.2022

30 красавіка ў мемарыяльным комплексе «Шунеўка» на месцы аднайменнай спаленай у гады Вялікай Айчыннай вайны вёскі Міністэрствам культуры на чале з Міністрам Анатолем Мечыслававічам Маркевічам былі закладзены 3 бярозавыя алеі як сімвал таго, што ў Вялікай Айчыннай вайне загінуў кожны трэці беларус. У памяць аб 66 загінуўшых жыхарах вёскі супрацоўнікі цэнтральнага апарата высадзілі 66 бяроз.

У майскі дзень 1943 г. жыццё ні ў чым невінаватых людзей абарвалася. У мемарыяльным комплексе была паказана рэканструкцыя, якая паказвае мірнае даваеннае жыццё, праводзіны мужчын на вайну і жахі, трагізм падзей, якія адбыліся амаль 79 гадоў таму, калі вёскі не стала.

Міністэрства культуры, прадстаўнікі Докшыцкага райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў усклалі кветкі да мемарыяла «Праклён фашызму» ў мемарыяльным комплексе «Шунеўка».

- Знаходзячыся ў гэтым святым для кожнага з нас месцы, мы нізка схіляем галовы перад памяццю загінуўшых, змучаных, закатаваных, спаленых людзей. Мы выказваем шчырыя словы ўдзячнасці і падзякі ветэранам, тым людзям, хто прайшоў страшнымі дарогамі ваеннага ліхалецця і здабыў Вялікую Перамогу, - адзначыў падчас цырымоніі ўскладання кветак Міністр культуры Анатоль Маркевіч.

- Вёскі Шунеўка на картах Беларусі няма. Семдзесят дзевяць гадоў таму тут здарылася страшная трагедыя. Вёска разам з жыхарамі была спалена дашчэнту. А людзі, як і мы сёння, імкнуліся да жыцця, радаваліся кожнаму дню, гадавалі сваіх дзяцей і строілі планы на будучыню. Але ў іх забралі жыццё, - сказаў Анатоль Мечыслававіч. - Беларуская зямля памятае ўсе злачынствы фашысцкіх захопнікаў. Лёс вёскі Шунеўка паўтарылі тысячы вёсак і гарадоў нашай краіны. Гэта страшная бяда. І яна ніколі не знікне з нашай памяці.

– Сёння ашалелыя, страціўшыя сорам і сумленне асобныя псеўдапалітыкі спрабуюць перапісаць гісторыю, зносяць помнікі воінам-вызваліцелям. Тым людзям, хто цаной свайго жыцця вызваліў усю сусветную супольнасць ад страшнай фашысцкай чумы. Беларусь, Расія - Саюзная дзяржава - па сутнасці, застаюцца адным з нямногіх фарпостаў, які адстойвае гістарычную праўду. І нікому не дазволена здзекавацца з яе. Наш святы абавязак - захаваць гістарычную памяць і перадаць яе будучым пакаленням, - рэзюмаваў Анатоль
Маркевіч.

arrow
arrow