У Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Першага намесніка Міністра культуры Дзмітрыя Генадзьевіча Шляхціна з дэлегацыяй Удмурцкай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі
Міністра па турызме Удмуртыі Юлію Сяргееўну Бадаш і кіраўніка дэпартамента "Цэнтр развіцця турызму Удмурцкай Рэспублікі" Мікіту Мікалаевіча Дзячэнка зацікавіў вопыт беларускага боку ў сферы музейнай справы, будаўніцтва новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, а так жа дзяржаўнае рэгулявання ў сферы культуры. Дзмітрый Генадзевіч расказаў аб напрацаваным вопыце па прыцягненні замежных турыстаў з мэтай наведвання арганізацый культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
У ходзе гутаркі Юлія Бадаш праінфармавала, што ўжо сфарміраваны падзейны каляндар культурных мерапрыемстваў, прысвечаных 185-годдзю вядомага рускага кампазітара Пятра Ільіча Чайкоўскага, радзімай якога з'яўляецца Удмурцкая Рэспубліка, і запрасіла беларускія творчыя калектывы і выканаўцаў прыняць удзел у гэтых мерапрыемствах.