26 жніўня 2021 года на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва прайшоў рэспубліканскі семінар па тэме "Аналіз эфектыўнасці выканання Канвенцыі па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў рамках падрыхтоўкі перыядычнай нацыянальнай справаздачнасці".
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, абласных і раённых метадычных цэнтраў народнай творчасці, устаноў культуры і адукацыі.
Рэспубліка Беларусь стала адной з першых краін, якая далучылася да Канвенцыі па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны 2003 года. На сённяшні дзень у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь налічваецца 155 нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека. 4 элементы ўключаны ў спісы ЮНЕСКА і яшчэ два элементы - саломапляценне і мастацтва выцінанкі - плануецца ўнесці ў спісы ЮНЕСКА.
Удзельнікі семінара абмеркавалі рэгіянальныя планы мерапрыемстваў на 2021-2025 па захаванні нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, перспектывы развіцця беларускіх элементаў ЮНЕСКА, падзяліліся вопытам работы ў рэгіёнах. Па выніках выпрацаваны рэкамендацыі спецыялістаў культуры.