У Мінску прайшоў другі этап нацыянальнага адбору да XXI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск -2023»
23 студзеня 2023 г. у Маладзёжным тэатры эстрады прайшоў другі этап нацыянальнага адбору да XXI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск -2023". З 36 удзельнікаў з усіх куткоў Беларусі экспертнай групай пад старшынствам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Жанет было вызначана 10 юных выканаўцаў для ўдзелу ў фінале:
1. Буйноўскі Платон (Мінская вобласць);
2. Вайценка Арына (Мінская вобласць);
3. Таранда Макар (г.Мінск);
4. Рустамава Сафія (г.Брэст);
5. Цумарова Маргарыта (г.Магілёў);
6. Цупрык Лізавета (г.Брэст);
7. Чурынін Радзіён (Мінская вобласць);
8. Шурхай Арына (Брэсцкая вобласць);
9. Хасан Яра (г.Мінск);
10. Ярашэвіч Злата (Віцебская вобласць).
Фінал нацыянальнага адбору адбудзецца 18 сакавіка 2022 г. у г. Слуцку. Усім фіналістам удачы і ўпартасці ў падрыхтоўцы!
