У Мінску пройдзе V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»
З 3 па 4 снежня 2022 г. у г. Мінску на базе Спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пройдзе V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Тэма форума - «Музей. Спадчына. Памяць».
Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» - унікальная пляцоўка для абмену вопытам і развіцця музейнай справы.
Першы Форум прайшоў у 2012 г. у г. Гродне, другі – у 2014 г. у г. Гомелі, трэці – у 2016 г. у г. Магілёве, чацвёрты – у 2019 г. у г. Брэсце ён стаў важнай і доўгачаканай падзеяй у культурным жыцці нашай краіны. У форуме прымуць удзел больш за 80 дзяржаўных музеяў і галерэй, а таксама музейныя работнікі і міжнародныя эксперты.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» запланавана падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж музеямі Рэспублікі Беларусь і музеямі Расійскай Федэрацыі. У рамках правядзення мерапрыемства запланавана правядзенне дзелавой праграмы, якая складаецца з 4 секцый: «Патрыятычнае выхаванне праз музейную дзейнасць», «Музей - тэрыторыя гістарычнай памяці», «Музей і спадчына», «Культура і побыт беларусаў» і круглага стала па развіццю культурна-пазнавальнага турызму.
У рамках форуму будзе праведзены конкурс прафесійнага майстэрства па намінацыях: «За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму», «За навацыі ў музейнай дзейнасці», «За лепшы музейны праект», «За лепшую культурна-адукацыйную праграму», «За лепшае музейнае выданне».
Форум з'яўляецца адной з важных пляцовак для прэзентацыі музеяў і музейнай справы, як важнейшага адукацыйнага і выхаваўчага рэсурсу грамадства, узбагачэння духоўнага патэнцыялу нацыі, а таксама ў мэтах прыцягнення ўвагі наведвальнікаў музеяў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікоў дзелавых колаў да музейнай справы.
Да сустрэчы на V Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі».
Кантакты:
Аўдзей Надзея Віктараўна – кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры
8 017 203 71 76
8 029 255 87 14
