У Мінску адбыўся канцэрт камернага ансамбля «Салісты Масквы»
14 чэрвеня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт камернага ансамбля «Салісты Масквы», прымеркаваны да 30-годдзя славутага калектыва.
«Салісты Масквы» на чале з мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам народным артыстам СССР і Расіі Юрыем Башметам прадставілі мінскай публіцы праграму «Музычнае падарожжа», у якую ўвайшлі шэдэўры сусветнай класікі і сачыненні сучасных кампазітараў зз Грузіі, Кітая, Японіі.
З юбілеем ансамбль павіншаваў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч. Кіраўнік ведамства падзякаваў за выдатны канцэрт, які дазволіў задумацца аб непарушных пачуццях кахання, павагі і дабра.
- Сімвалічна, што 30-гадовы юбілей вы сустракаеце на нашай цудоўнай беларускай зямлі, - падкрэсліў Анатоль Мечыслававіч. – Гэта ў чарговы раз пацвярджае тое, што мы размаўляем на зразумелай для ўсіх нас мове – мове вялікага мастацтва.
Фото БЕЛТА