У Магілёве пройдзе XXV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2022»
З 26 па 28 кастрычніка ў Магілёве будзе праходзіць юбілейны XXV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2022».
У рамках фестывалю адбудуцца тры конкурсы: конкурс анімацыйных фільмаў, конкурс дзіцячай анімацыйнай творчасці, конкурс дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Для ўдзелу ў фестывалі заяўлены 174 фільмы з 44 краін Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі. Сярод новых удзельнікаў - рэжысёры з Алжыра, Ганы, Малайзіі, Нігерыі, Новай Зеландыі, Саудаўскай Аравіі, Ямайкі.
Акрамя конкурснай пройдзе кінапраграма «Залатая калекцыя «Анімаёўкі», дзе будуць паказаны фільмы ўдзельнікаў і пераможцаў фестывалю мінулых гадоў. Адбудуцца творчыя сустрэчы з заслужанымі дзеячамі культуры і мастацтваў Эдуардам Ханком, Віктарам Васільевым, рэжысёрам Сяргеем Струсоўскім (Расійская Федэрацыя). Свае майстар-класы правядуць беларускія і расійскія, казахскія рэжысёры-аніматары, мастакі (Антон Дзьякоў, Сяргей Струсоўскі, Іна Еўланнікава, Таццяна Кубліцкая, Алена Турава, Дыльшата Рахматуліна).
Урачыстае адкрыццё фестывалю пройдзе 26 кастрычніка ў кінатэатры «Радзіма» (Магілёў). Пачатак - 14.00.
Пра мерапрыемствы «Анімаёўкі-2022» чытайце на www.mogilevkino.by
Арганізатарамі фестывалю анімацыйных фільмаў з'яўляюцца Міністэрства культуры і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.