adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У Маскве праходзяць Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

06.06.2022

Цырымонія адкрыцця адбудзецца 6 чэрвеня паказам спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Паўлiнка» паводле п'есы Я. Купалы ў маскоўскім тэатры Et Cetera (пачатак - 19.00). 7 чэрвеня расійскаму гледачу будзе паказаны другі спектакль - «Жанiцьба» паводле п'есы М. Гогаля.

У фае тэатра пройдзе выстава «Гімн тэатру» Нацыянальнага гістарычнага музея, прысвечаная гісторыі тэатральнай культуры Беларусі. Перад паказамі спектакляў запланаваны выступленні заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай песні і музыкі «Шчодрыца» Мінскага гарадскога Палаца культуры (6 чэрвеня) і фальклорнага ансамбля славянскай песні «Збіцень» Гомельскай абласной філармоніі (7 чэрвеня).

Таксама ў рамках Дзён культуры ў Новай Траццякоўцы 7 чэрвеня адбудзецца адкрыццё выставы сучаснага беларускага мастацтва, якая працягнецца да 19 чэрвеня.

У Цэнтральным доме кінематаграфістаў з 6 па 8 чэрвеня пройдуць Дні беларускага кіно з паказам мастацкіх і анімацыйных фільмаў.

7 чэрвеня адбудзецца сустрэча з беларускай дыяспарай і прыём з нагоды Дзён культуры з дэгустацыяй прадукцыі беларускіх вытворцаў. У гэты ж дзень у Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі пройдзе прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь з удзелам Нацыянальнага агенцтва па турызме.

arrow
arrow