adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага адбылося ўрачыстае мерапрыемства да Дня работнікаў культуры

06.10.2022

6 кастрычніка творчыя работнікі з усіх абласцей і горада Мінска сабраліся ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага каб сказаць «дзякуй» адзін аднаму за працу і атрымаць заслужаныя ўзнагароды! Каб з удзячнасцю паглядзець на пройдзены шлях, натхніцца і далей ствараць! На карысць сваёй Радзімы! На балазе людзей!

У знак прызнання ўкладу ў развіццё сферы культуры былі ўручаны ўзнагароды Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў, Нацыянальнага сходу, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі, прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Узнагарод удастоены 50 чалавек.

Узнагароды ўручалі Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі, Міністр культуры Анатоль Маркевіч, Міністр адукацыі Андрэй Іванец, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы і культуры Ігар Марзалюк, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава. Ігар Уладзіміравіч Луцкі абвясціў прывітанне Кіраўніка дзяржавы.

«Я часта параўноўваў працу ў культуры з рэальным сектарам эканомікі і зразумеў, што наша праца ані не лягчэй, чым у полі ці ў станка. Таму што сфера культуры - гэта тая галіна з бесперапынным вытворчым цыклам, дзе творчы працэс не запавольваецца ні на секунду. У выніку мы атрымліваем выдатны непаўторны культурны прадукт», - адзначыў Міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Творчым падарункам да Дня работнікаў культуры стала тэатральная прэм'ера 2022 года рок-опера «Граф Монтэ-Крыста» ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Сяргея Кавальчыка.

arrow
arrow