adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У рамках наведвання Брэсцкай вобласці Першы намеснік Міністра культуры азнаёміўся з экспазіцыяй Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея

01.08.2023

У цяперашні час музей мае 4 філіяла:

«Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»,

«Археалагічны музей «Бярэсце»,

«Мастацкі музей»,

«Камянецкая вежа».

Установа з'яўляецца метадычным цэнтрам для дзяржаўных раённых музеяў Брэсцкай вобласці. Музей вядзе работу па наступных асноўных напрамках: навукова-даследчая, навукова-фондавая, навукова-асветніцкая, навукова-метадычная, а таксама экспазіцыйна-выставачная і рэкламна-інфармацыйная дзейнасць.

Асноўнымі кірункамі дзейнасці музея з'яўляюцца выкананне мэтавых паказчыкаў, арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці, умацаванне міжнародных сувязяў.

На сённяшні дзень музейны фонд складае: 176 810 прадметаў асноўнага фонду і 54 800 навукова-дапаможных матэрыялаў.

З 2022 года працягвае працу праект «Кібермузей», які рэалізуецца разам з лабараторыяй прамысловай робататэхнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. У рамках дадзенага праекту экскурсію вядзе не навуковы супрацоўнік, а першы ў Беларусі робат-экскурсавод!

arrow
arrow