Цудоўнае стагоддзе!
28 лютага пачынаецца падзея, якую ўсе кінагурманы чакалі 100 гадоў – кінафестываль «Кінавек», прысвечаны 100-годдзю беларускага кіно. Кожны тыдзень па серадах да 11 снежня вам будуць падаваць вытанчаны дэсерт - лепшыя беларускія фільмы за 100 гадоў. Хтосьці з асалодай пагрузіцца ва ўспаміны, а хтосьці прыадкрые для сябе Сусвет нашага кіно, якое выпраменьвае радасць і цяпло.
Хай крытыкі спрачаюцца да хрыпаты, які з фільмаў шэдэўральней. Для нас яны ўсе - нашы! Усе - любiмыя! Спіс фільмаў - удзельнікаў фестывалю і графік паказаў глядзі тут:
Беларускаму кіно - 100 гадоў!
Усё наперадзе!