VI Нацыянальны форум "Музеі Беларусі" адкрыўся ў Мінску
Урачыстае адкрыццё форуму адбылося ў Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны. З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей звярнуўся Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шляхцін.
Унікальная пляцоўка для развіцця музейнай справы сабрала больш за сотню прадстаўнікоў культурнай сферы. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў форуму - праекты і ініцыятывы, над якімі вядзецца актыўная работа.
У рамках урачыстага адкрыцця форуму таксама адбылося ўскладанне кветак да Стэлы "Мінск горад-герой".
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)