adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

VII Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся»

03.08.2022

У 2022 годзе фестываль пройдзе сёмы раз у аграгарадку Лясковічы Петрыкаўскага раёна 20 жніўня.

Традыцыйна ў фестывальных мерапрыемствах прымуць удзел творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з Прыпяцкага Палесся: 8 раёнаў Гомельскай (Жыткавіцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Хойніцкі) і 4 раёны Брэсцкай (Лунінецкі, Пінскі, Столінскі, г. Пінск) абласцей.

Улічваючы самабытнасць фестывалю і тое, што 2022 год аб'яўлены Годам гістарычнай памяці, рэжысёрская канцэпцыя будзе прадстаўлена праз традыцыі палешукоў (старадаўнія святы і абрады, песні і танцы, легенды і паданні) як пацвярджэнне імкнення захаваць спадчыну Палесся ва ўсёй яе першароднасці і шматграннасці. На канцэртных пляцоўках сваю творчасць прадэманструюць як прафесійныя калектывы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, так і аматарскія калектывы.

Традыцыйна будзе арганізавана работа падворкаў кожнага палескага рэгіёна «Палескі кірмаш». Кожны падворак уяўляе сабой імправізаваную старадаўнюю мясцовую гандлёвую краму з тэматычным «таварам», гандлярамі-карабейнікамі, «гандлем» з вазоў, правядзеннем тэматычных інтэрактыўных гульнявых праграм.

Запланаваны інтэрактыўныя пляцоўкі, падворкі, прысвечаныя актуалізацыі традыцыйнай народнай культуры беларусаў:

«Рамесная слабада»: знаёмства са старажытнымі майстравымі традыцыямі праз майстар-класы – па ганчарнай справе, па ткацтве, кавальскай справе з вырабам чаканай манеты з выявай сімвала Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся»;

«Хлебны фэст «Будзе хлеб – будзе і песня!» - выстава-продаж традыцыйнага хатняга хлеба, майстар-клас па вырабе хлеба. Рытуал прыгатавання і ўпрыгожвання святочнага каравая са спецыяльнымі палескімі каравайнымі песнямі;

«Фольк-фэст «Матчыны песні».

Адбудуцца фестывальная праграма аўтэнтычных калектываў, конкурс прыгажосці «Палеская Прыгажуня - 2022», абласны конкурс драўлянай скульптуры «Ажыўшая даўніна» (у конкурсе прымуць удзел майстры, якія валодаюць тэхналагічнымі і мастацкімі прыёмамі традыцыйнай разьбы па дрэве), выстаўка «Фестываль кнігі і прэсы», выстава турыстычнага патэнцыялу Гомельскай вобласці, выстава «Паляванне і рыбалоўства», конкурс «Самы моцны паляшук», вячэрняя шоу-праграма, маладзёжная танцавальна-забаўляльная праграма, феерверк.

Упершыню запланавана правядзенне ЭтнаЗааФэсту, Рыцарскага бугурт-фэсту, гала-канцэрта адкрытага конкурсу аматарскіх харавых калектываў і вакальных ансамбляў народнай манеры выканання «КаверХорШоу» і вячэрняга воднага флайборд шоў «Лётаючыя людзі» (г. Ніжні Ноўгарад).

arrow
arrow