adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Віншаванне Міністра культуры Юрыя Бондара з Новым годам

27.12.2018

Усім работнікам сферы культуры Рэспублікі Беларусь

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Засталося зусім мала часу, і гэты год стане часткай гісторыі. Год быў вельмі насычаным на значныя для нас падзеі. Ён падарыў жыхарам нашай рэспублікі яркія прэм'еры,  маштабныя культурныя праекты, узбагаціў вопытам і парадаваў поспехамі. Праведзена вялікая праца па захаванні культурнай спадчыны, актыўна развівалася міжнароднае супрацоўніцтва, новае дыханне атрымаў  фестывальны рух у краіне.
З  удзячнасцю за вашу працу сардэчна віншую вас з Новым годам і Калядамі! Няхай 2019-ы будзе для ўсіх нас годам дабрабыту, годам далейшага развіцця. Шчыра жадаю кожнаму з вас толькі прыемных і радасных падзей у новым годзе! Няхай у кожны дом, у кожную сям'ю Новы год прынясе любоў і шчасце, поспех і стабільнасць.
Моцнага вам здароўя,  творчага натхнення і выканання самых запаветных жаданняў!

Міністр культуры
Рэспублікі Беларусь                                           Ю.П.Бондар

arrow
arrow