Віншаванне Міністра культуры РБ з Днем бібліятэк
Паважаныя сябры! Шчыра віншую вас з Днём бібліятэк!
Мы жывем у эпоху лічбавай трансфармацыі і імклівага развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, што змяняюць не толькі наша ўспрыманне інфармацыі, але і сам лад жыцця, чалавечыя стасункі і вобраз думак. І ў гэтых умовах грамадству як ніколі патрэбны надзейныя маякі, якія дазваляюць ўвайсці ў новую эпоху і, адначасова, не згубіць назапашаныя продкамі здабыткі і каштоўнасці культуры. Сёння гэта пачэсная міссія ўскладзена на бібліятэкі, якія ўяўляюць сабой занатаваную памяць грамадства, і, перажыўшы незлічоныя змены за тысячагадовую гісторыю, даказалі здольнасць незалежна ад формы захоўваць і распаўсюджаваць культурную спадчыну.
Паспяховае выкананне дзяржаўна важных задач – падтрымкі і развіцця чытання, забеспячэння роўнага доступу для ўсіх грамадзян да інфармацыі і ведаў, трансляцыі ад пакалення да пакалення культурных здабыткаў і духоўных каштоўнасцей – з’яўляецца вынікам руплівай працы шматлікіх прафесіяналаў, адданых сваёй справе.
Прыміце словы падзякі за гэту працу, якая спрыяе распаўсюджванню духоўных каштоўнасцей беларускага народа, падтрымцы і развіццю беларускай культуры і ўстойліваму развіццю грамадства.
Жадаю ўсім вам здароўя, міру, дабрабыту, натхнення і поспехаў у вашай пачэснай і высакароднай справе на карысць Беларусі!
Міністр культуры
Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар