Віншаванне Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з Новым годам
Дарагія сябры!
Новы год - сімвал добрых надзей i новых планаў, час падвядзення вынікаў пражытага года i кропка адліку для новых пачынанняў. Гэта цудоўнае зімовае свята дорыць шчасце, добры святочны настрой i ўпэўненасць у заўтрашнім дні, напаўняе жыццё радасцю, святлом i дабрынёй, прыносіць светлыя пачуцці i шчырыя надзеі, энергію i аптымізм, дапамагае здзейсніць самыя запаветныя жаданні.
Адыходзячы год быў напружаны, але нам ёсць чым ганарыцца. Гэта і маштабнае святкаванне Дня Перамогі і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, багатыя культурныя праграмы свята “Купалле” і ХХХІ Міжнароднага фестываля мастацтваў “Славянскі базар” у Віцебску, адкрыццё непаўторнага Косаўскага палаца і ўключэнне беларускай саломкі ў спіс Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА – пералічваць можна бясконца.
Няхай наступаючы год адкрые новыя перспектывы, здзейсніць усе планы i пачынанні, ажыццявіць смелыя задумы i добрыя справы. Моцнага здароўя ўciм, узаемаразумення, мipa i згоды! Са святам! З Новым годам!
Miнicтp культуры
Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч