Віншаванне Міністра культуры Рэспублікі Беларусь з 95-годдзем Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Паважаныя сябры!
Прыміце цёплыя словы віншавання з нагоды значнай даты – 95-годдзя з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі!
Гэта дата з’яўляецца значнай не толькі для калектыву бібліятэкі, але і для ўсіх, хто працуе на ніве культуры, распаўсюджваючы ідэалы дабра, гуманізма і асветы.
На працягу 95 гадоў Нацыянальная бібліятэка Беларусі надзейна і аддана служыць чытачам, адкрываючы для іх дарогу ў свет ведаў і мудрасці.
Пры імклівым развіцці сучасных тэхналогій вам удалося захаваць лепшыя традыцыі, закладзеныя заснавальнікамі бібліятэчнай справы нашай краіны. Дзякуючы вашай плённай працы, энергіі і энтузіязму бібліятэка сёння функцыянуе як сучасны інфармацыйны і грамадска-культурны цэнтр, з’яўляецца інавацыйнай пляцоўкай па ўкараненні перадавога бібліятэчнага вопыту, рэалізуе яркія культурныя і адукацыйныя праекты і праграмы як у рэспубліцы так і за яе межамі.
Ад усёй душы віншую галоўную бібліятэку краіны з юбілеем і жадаю яе калектыву новых творчых здзяйсненняў, прафесійных поспехаў, невычэрпных сіл і энергіі, дабрабыту і добрага здароўя на многія гады!