adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Віншаванне Міністра культуры з Міжнародным днём музеяў

17.05.2017

Дарагія сябры!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Міжнародным днём музеяў!

Музей – гэта цэлы свет, дзякуючы якому можна прасачыць эвалюцыю, развіццё культуры і жыццё цэлых народаў, навуковы і тэхнічны прагрэс, станаўленне мастацтва і літаратуры. Музей – тая мясціна, дзе кожны дзень ажыццяўляецца жывая повязь часоў і пакаленняў, дзе будучыня сустракаецца з мінуўшчынай.

Дзейнасць музеяў з году ў год становіцца ўсё больш разнастайнай і запатрабаванай. У сучасным свеце музей выступае як аб'ект культурнай, сацыяльнай і турыстычнай інфраструктуры. Сёння музеі не толькі месца захоўвання матэрыяльнай і духоўнай спадчыны, але і адкрытая пляцоўка для дыялогу культур, мінулага і цяперашняга, класічнага і сучаснага.

Неабходна адзначыць, што адзін з галоўных здабыткаў музеяў  –  гэта людзі, музейныя работнікі – энтузіясты, якія кожны дзень клапатліва захоўваюць культурную спадчыну роднай Беларусі.

Кажуць, што без мінулага – няма будучыні. І гэта сапраўды так. Працуючы ў музеі з вялікай самааддачай, вы робіце вялікую справу – захоўваеце старонкі гісторыі для нашых нашчадкаў.

Дарагія музейныя работнікі, у гэты вясновы святочны дзень ад усёй душы жадаю вам натхнення, творчых поспехаў, знаходак і адкрыццяў, шчасця, здароўя і дабрабыту.

Міністр культуры
Рэспублікі Беларусь                                               Б.У.Святлоў

arrow
arrow