Віншаванне Міністра з Днем работнікаў культуры
Паважаныя работнікі культуры! Дарагія калегі!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з нашым прафесійным святам - Днем работнікаў культуры!
Дзякуючы вашай творчасці і паўсядзённай працы, у краіне паспяхова ажыццяўляецца культурная палітыка, захоўваюцца і прымнажаюцца духоўныя здабыткі нашага грамадства.
Вашы дасягненні – вынік мэтанакіраванай і стараннай працы. Вы забяспечваеце пераемнасць духоўнага вопыту нашага народа, даступнасць унікальнай спадчыны продкаў.
Выказваю глыбокую ўдзячнасць усім старанным і таленавітым, нястомным рупліўцам духоўнага адраджэння: бібліятэкарам, музейным работнікам, спецыялістам клубнай справы, кіраўнікам прафесійных і аматарскіх калектываў, народным майстрам і ўмельцам, выкладчыкам навучальных устаноў культуры і мастацтва за самаадданую працу. Менавіта дзякуючы вашым намаганням, ведам, вопыту, таленту культура ў сваіх лепшых узорах і праявах служыць нашаму народу.
Жадаю здароўя, дабрабыту, шчасця і поспехаў, невычэрпнай энергіі, працоўнага натхнення ў вашай нялёгкай, такой патрэбнай працы на карысць роднай Беларусі!
Міністр культуры
Рэспублікі Беларусь Б.У.Святлоў